Як мы і абяцалі, у наступным годзе на Гарадзенскай Вандроўке вас будзе чакаць шмат прыемных сюрпрызаў. Першым з іх мы ўжо гатовыя падзяліцца!
Удзельнікі, якія прыедуць да нас за дзень да старту, атрымаюць свае стартавыя пакеты ў Новым Замку горада Гродна. Гэта месца літаральна прасякнута гісторыяй. У яго сценах у 1793 годзе было падпісана гістарычнае пагадненне аб падзеле Рэчы Паспалітай.

Да сустрэчы ў замку!