У мінулым годзе на Гарадзенскай Вандроўке была сапраўдная спякота. Надвор’е парадавала нас сонцам і 25С цяпла, але для многіх аматараў бегу гэта стала сапраўдным выпрабаваннем. Таму мы вырашылі грунтоўна падрыхтавацца і запрасілі кампанію ФРОСТ стаць нашым пітным партнёрам. Кожны ўдзельнік атрымае бутэльку вады ФРОСТ на паста-паці і фінішы. А два пітных пункта здаволяць смагу і захаваюць сілы для заключнага рыўка!